Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Структура, задачы і функцыі

У адпаведнасці з інструктыўна-метадычным лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Аб дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, структурных падраздзяленняў абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы у сферы адукацыі, у 2025/2026 навучальным годзе", зацверджаным 01.08.2024,  мэтай дашкольнай адукацыі  з'яўляецца рознабаковае развіццё асобы выхаванца ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу, падрыхтоўкі да працягу адукацыі.

Для дасягнення мэты дашкольнай адукацыі:

рэалізуецца  Праграма развіцця і ўдасканалення дашкольнай адукацыі на 2024-2025 гады (зацверджана пратаколам пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 20.03.2024 № 5.1), якая змяшчае мерапрыемствы, накіраваныя на арганізацыйна-змястоўнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, рэсурснае забеспячэнне (кадры, ), інфармацыйнае суправаджэнне рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў.

Якасць адукацыі забяспечваецца сукупнасцю крытэрыяў і паказчыкаў, якія характарызуюць розныя аспекты адукацыйнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі (далей – УДА): прафесійную кампетэнтнасць педагагічных кадраў, паўнавартаснае кадравае забеспячэнне, арганізацыю якаснага і бяспечнага адукацыйнага працэсу, забяспечанасць матэрыяльна-тэхнічнай базы УДА, якасць здароўезберагальнай сістэмы УДА, іншыя аспекты.

Асноўны паказчык якасці на ўзроўні дашкольнай адукацыі – гэта развіццё ініцыятыўнай асобы выхаванца, які імкнецца да пазнання і ўмее дзейнічаць у рэальных жыццёвых сітуацыях, які ведае і паважае гісторыю і культуру сваёй сям’і, Рэспублікі Беларусь, малой Радзімы; які праяўляе гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, звязаныя з гарантаваннем бяспекі жыццядзейнасці, зносінамі і ўзаемадзеяннем з дарослымі і аднагодкамі,
з пазнаннем навакольнага свету, а таксама з засваеннем зместу адукацыі.

Раздзелы сайта